Супрацоўнікі архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Я-Савецкі чалавек»
23 апреля 2025года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Я-Савецкі чалавек», якое адбылося ў палацы Румянцавых і Паскевічаў.
На выставе экспануюцца прадметы выяўленчага мастацтва савецкага і постсавецкага перыяду са збору музея, выкананыя ў жанры партрэта. Яны адлюстроўваюць аблічча савецкіх людзей, тых, якія разам здолелі выстаяць у перыяд ваенных ліхалеццяў, пасля чаго – знайсці ў сабе сілы, акрыяўшы ад ран, пабудаваць новае мірнае жыццё ў краіне. Сярод іх-Герой Савецкага Саюза Я.І.Барыкін, які арганізаваў падпольны і партызанскі рухі на Гомельшчыне.
Шматкаляровая палітра твораў, прадстаўленых на выставе, знаёміць з творчасцю мастакоў, чый лёс або лёсы персанажаў на партрэтах былі звязаны з Гомельскай зямлёй.
![]() |
1. Падчас прэзентацыі выставы «Я-Савецкі чалавек» |
![]() |
2. Падчас прэзентацыі выставы «Я-Савецкі чалавек» |
![]() |
3. Выстава «Я-Савецкі чалавек» |
![]() |
4. Выстава «Я-Савецкі чалавек» |
![]() |
5. Падчас прэзентацыі выставы «Я-Савецкі чалавек» |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
6-9. Выстава «Я-Савецкі чалавек» |