Аб правядзенні Дня памяці ў БелНДІДАС

21 красавіка 2025 г.адбыўся агульны сход працоўнага калектыву БелНДІДАС у рамках Дня памяці, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дзень памяці быў арганізаваны ў адпаведнасці з рашэннем калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2025г.

Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў адзначыў, што падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў значнай ступені адлюстраваны ў дакументах Нацыянальнага архіўнага фонду краіны. Гэта не толькі сведчанні разбурэнняў і страт, але і акты гераічнага супраціўлення, прыклады стойкасці духу і непахіснай веры ў перамогу.

Працоўным калектывам установы быў прагледжаны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на аснове кінадакументаў, якія захоўваюцца ў архіве.

Мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, будуць працягнуты.

 

1. Працоўны калектыў падчас сходу
2. Дырэктар А.Я.Рыбакоў і намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішук падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»