Аб удзеле намесніка дырэктара НАРБ у Міжнародным круглым стале ў Полацку

17-18 красавіка ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адбыўся III Міжнародны круглы стол «Забыццю не падлягае», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарам форуму выступіў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт ім.Еўфрасінні Полацкай, а адным з суарганізатараў – Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з Беларусі, а таксама спецыялісты з Масквы і Санкт-Пецярбурга.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў Форуму звярнуўся рэктар універсітэта, к.п.н., дацэнт Ю.Я.Раманоўскі. Ён падкрэсліў важнасць правядзення дадзенага круглага стала на сістэмнай аснове, а таксама звярнуў увагу на актыўны ўдзел студэнцкай моладзі ў мерапрыемстве і яе цікавасць да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Намеснік дырэктара НАРБ, к.і.н. С.У.Кулінок у сваім прывітальным слове адзначыў цеснае супрацоўніцтва архіва і Полацкага ўніверсітэта ў арганізацыі навуковых форумаў, выставачных і выдавецкіх праектаў. Таксама ён уручыў Ганаровую грамату НАРБ прарэктару па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Полацкага ўніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай, к.і.н., дацэнту А.І.Корсак.

У рамках дыялогавай пляцоўкі «Нацысцкі генацыд беларускага народа: гістарычнае асэнсаванне і судовая практыка» эксперты, якія займаюцца праблемамі вывучэння Вялікай Айчыннай вайны, захавання гістарычнай памяці і ўдзельнічаюць у расследаванні справы аб генацыдзе беларускага народа, паднялі важныя пытанні: выкарыстанне тэрміналагічнага і паняційнага апарату; верыфікацыя архіўных крыніц і іх увядзенне ў навуковы абарот і захаванне гістарычнай памяці.

У рамках круглага стала адбылася адкрыццё перасоўнай планшэтнай выставы «Памяць патрэбна жывым!», прысвечаную трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выставу прадставілі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце А.І.Корсак і намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок.

На стэндах прадстаўлены афіцыйныя дакументы, прадастаўленыя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, а таксама фатаграфіі і статыстычныя дадзеныя, якія даюць магчымасць глыбей зразумець наступствы акупацыі, калі многія гарады і вёскі былі знішчаны, а мільёны людзей страцілі свае жыцці.

Завяршыўся форум маладзёжнай дыскусійнай пляцоўкай «Памяць пакаленняў» у рамках публічных лекцый вядучых экспертаў. Мадэратарам пляцоўкі выступіў намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулинок.

 

1. Прывітальнае слова рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай Ю.Я.Раманоўскага
2. Удзельнікі міжнароднага форуму
3. Прывітальнае слова намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулинка
4. Узнагароджанні А.І.Корсак Ганаровай граматай НАРБ
5. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі «Нацысцкі генацыд беларускага народа: гістарычнае асэнсаванне і судовая практыка»
6. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок прадстаўляе выставу «Памяць патрэбна жывым!»
7. Планшэтная выстава «Памяць патрэбна жывым!»
8. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок прадстаўляе выставу «Памяць патрэбна жывым!»