Прэзентацыя ўнікальнага выдання «Беларускі архіў старажытных грамат» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

11.04.2025 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання «Беларускі архіў старажытных грамат» у дзвюх частках, які з’явіўся вынікам сумеснага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Дырэктар архіва Свірко Святлана Генадзьеўна расказала супрацоўнікам пра выдатнага беларускага праваслаўнага святара, гісторыка і археографа Івана Іванавіча Грыгаровіча, які пакінуў багатую навуковую спадчыну, якая да цяперашняга часу з’яўляецца падмуркам для вывучэння гісторыі Беларусі; аб падрыхтоўцы і выданні першай часткі «Беларускага архіва старажытных грамат» у 1824г., які азнаменаваў пачатак беларускай археаграфіі; аб другой частцы зборніка, апублікаванай у выглядзе лістоў рукапісу, які захоўваецца ў фондах БДАМЛІ.

 

1. Выданне «Беларускі архіў старажытных грамат» у дзвюх частках.
2. Супрацоўнікі архіва падчас прэзентацыі выдання.