Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб наведванні помніка ў гонар прарыву абароны часткамі 49 войска ў в.Будзіно Чавускага раёна супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-м угодкам Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі помнік у гонар прарыву абароны часткамі 49 войска ў в.Будзіно Чавускага раёна.

Да канца 1943 года 139-я дывізія вызваліла шэраг вёсак на шляху да р.Проня і заняла абарону каля в.Шэперава. Гэты плацдарм планавалася выкарыстоўваць для наступу на Чавусы ў рамках аперацыі «Баграціён».

 

1. Помнік ў гонар прарыву абароны часткамі 49 войска ў в.Будзіно Чавускага раёна.
2. Супрацоўнікі архіва каля помніка.