Аб адкрыцці віртуальнай выстаўкі ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі


12 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь і шэрагу іншых краін штогод адзначаецца Дзень касманаўтыкі – памятная дата, устаноўленая ў гонар першага ў свеце палёту чалавека ў космас. У гэты дзень, у 1961г., грамадзянін Савецкага Саюза Юрый Аляксеевіч Гагарын на караблі «Усход-1» здзейсніў арбітальны аблёт Зямлі, адкрыўшы новую эру ў гісторыі чалавецтва – эру пілатуемай касманаўтыкі. Гэты подзвіг стаў сімвалам навукова-тэхнічнага прагрэсу і доказам практычнай рэалізуемасці ідэй, якія доўгі час лічыліся ўтопіяй.

Космас стаў прасторай не толькі навуковых адкрыццяў, але і новым культурным вымярэннем. Дзень касманаўтыкі набыў статут свята навуковай думкі, інжынернага генія і чалавечай адвагі. У гонар гэтай падзеі, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі падрыхтаваў невялікую выставу архіўных дакументаў, якія адклаліся ў асабістых фондах беларускіх архітэктараў А.Э.Фрыдмана, З.І.Азеравай, Я.К.Дзятлава, акадэмікаў А.С.Рубанава і П.І.Альсміка, прадстаўленых у выглядзе фатаграфій сустрэч з савецкімі касманаўтамі — Юрыем Гагарыным, Германам Цітовым, Уладзімірам Кавалёнкам. Таксама дапаўняюць выставу дакументы з фонду №307 «Калекцыя дакументаў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і архітэктары», прысвечаныя Пятру Клімаку.

Матэрыялы выставы даступны для прагляду па спасылцы.