Рабочы візіт намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Мікалаевіча Ката ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку»

11 красавіка 2025 года намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Мікалаевіч Кот з працоўным візітам наведаў установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку».

У ходзе сустрэчы дырэктар архіва Лазаронак Людміла Віктараўна пазнаёміла ганаровага госця з асноўнымі напрамкамі работы ўстановы, з умовамі работы супрацоўнікаў і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем архіўнай дзейнасці.

Алег Мікалаевіч цікавіўся пытаннем устаранення запазычанасці па прыёме дакументаў, якія захоўваюцца ў арганізацыях звыш устаноўленага тэрміну, пільную ўвагу ўдзяліў арганізацыі работы па аблічбоўцы дакументаў.

Пасля заканчэння сустрэчы Алег Мікалаевіч паставіў задачу – завяршыць капітальны рамонт будынка ва ўстаноўленыя тэрміны.

 

Рабочы візіт намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Мікалаевіча Ката ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку»