Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» і аддзел прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска ўшанавалі памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў

У Бабруйску 11 красавіка 2025 года адбыўся мітынг з ускладаннем кветак да Брацкай магілы расстраляных і закатаваных фашысцкімі катамі ў Бабруйскім лагеры ваеннапалонных 1941-1944 гг., прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў. Да помніка леглі жывыя кветкі.

У мітынгу прынялі ўдзел дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц і намеснік начальніка аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Аксана Кацур.

 

1-2. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц і намеснік начальніка аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Аксана Кацур
3. Брацкая магіла расстраляных і закатаваных фашысцкімі катамі ў Бабруйскім лагеры ваеннапалонных 1941-1944 гг.
4-5. Вытрымкі з акта Бабруйскай абласной камісіі садзейнічання ў рабоце Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону грамадзянам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам Бабруйскай вобласці, БССР (Ф.1569, Оп.3, Д.6, Л.Л.8,9)