Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці у рамках Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў прынялі ўдзел у мітынгу на месцы былога лагера смерці «5-ы полк»

Па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 11 красавіка – гэта Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён усталяваны ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе.

Мітынг-рэквіем у мемарыяльным комплексе «5-ы полк» у Віцебску сабраў прадстаўнікоў органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, малалетніх вязняў, якія ўшанавалі памяць ахвяр нацызму. Да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

У мітынгу прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

 

1. Адкрыццё мітынгу ў рамках Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў прынялі ўдзел у мітынгу на месцы былога лагера смерці «5-ы полк» у г.Віцебску. Да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін
2. Супрацоўнікі архіва – удзельнікі мітынгу на месцы былога лагера смерці «5-ы полк» у г.Віцебску: дырэктар А.М.Кароль, намеснік дырэктара В.А.Галубоўскі, загадчык гаспадаркі А.Э.Несцераў