Адкрыццё сумеснай выставы «Вайна вачыма В.І. Аркашава. Яго зброя – фотакамера» Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея
У рамках дзейнага Пагаднення аб супрацоўніцтве работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) і Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея (далей – Музей) падрыхтавалі сумесную выставу «Вайна вачыма В.І.Аркашава. Яго зброя – фотакамера», посвященную фронтовому фотокорреспонденту Василию Ивановичу Аркашеву, и приуроченную к 80-летию Победы, а также разгрому германских войск в г.Кенигсберге и капитуляции гарнизона города.
Для ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі ў г.Калінінград быў накіраваны работнік БДАКФФД, які таксама прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея – перадачы дакументаў крымінальнай справы па каменданце г.Кёнігсберга, ваеннаму злачынцу Ота Ляшу, якое адбылося 7 красавіка ў актавай зале Музея і адкрыцці стэндавай выставы на плошчы Перамогі г.Калінінграда, прысвечанай Усходне-Прускай аперацыі Чырвонай Арміі.
9 красавіка 2025 г. у музеі «Бліндаж (Бункер)» г.Калінінград адбылося ўрачыстае адкрыццё сумеснай выставы БДАКФФД і Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея «Вайна вачыма В.І. Аркашава. Яго зброя – фотакамера» прысвечанай франтавому фотакарэспандэнту Васілю Іванавічу Аркашаву, і прымеркаванай да 80-годдзя капітуляцыі гарнізона Кёнігсберга.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел міністр па культуры і турызме Калінінградскай вобласці Андрэй Віктаравіч Ярмак. Адкрываў мерапрыемства загадчык Музея «Бліндаж (Бункер)» Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея Міхаіл Галімхановіч Бадахшын. З прывітальным словам перад гасцямі выступілі дырэктар Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея Кацярына Сяргееўна Манюк, намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі БДАКФФД Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік, які таксама правёў экскурсію па выставе. У завяршэнне мерапрыемства была праведзена гістарычная рэканструкцыя прад’яўлення ўльтыматума савецкіх войскаў каменданту г.Кёнігсберга Ота Ляшу і капітуляцыі германскіх войскаў у г.Кёнігсбергу.
Сумесна з кіраўніцтвам Музея былі абмеркаваны перспектывы далейшай сумеснай працы.
![]() |
1. Перадача матэрыялаў крымінальнай справы па ваеннаму злачынцу, каменданту горада і крэпасці Кёнігсберг Ота Лашу ад УМУС Расіі па Калінінградскай вобласці Калінінградскаму гісторыка-мастацкаму музею г.Калінінград, 7 красавіка 2025 г. |
![]() |
2. Прэзентацыя дакументаў па ваенным злачынцу, каменданту горада і крэпасці Кёнігсберг Ота Лашу, перададзеных ад УМУС Расіі па Калінінградскай вобласці Калінінградскаму гісторыка-мастацкаму музею г.Калінінград, 7 красавіка 2025 г. |
![]() |
3. Адкрыццё стэндавай выставы на плошчы Перамогі г.Калінінграда, прысвечанай Усходне-Прускай аперацыі Чырвонай Арміі г.Калінінград, 8 красавіка 2025 г. |
![]() |
4. Удзельнікі адкрыцця стэндавай выставы на плошчы Перамогі г.Калінінграда, прысвечанай Усходне-Прускай аперацыі Чырвонай Арміі г.Калінінград, 8 красавіка 2025 г. |
![]() |
5. Азнаямленне з выставай «Вайна вачыма В.І.Аркашава. Яго зброя – фотакамера» г.Калінінград, 9 красавіка 2025 г. |
![]() |
6. Азнаямленне з выставай «Вайна вачыма В.І.Аркашава. Яго зброя – фотакамера» г.Калінінград, 9 красавіка 2025 г. |
![]() |
7. Дырэктар Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея Кацярына Сяргееўна Манюк падчас выступу на адкрыцці выставы «Вайна вачыма В.І.Аркашава. Яго зброя – фотакамера» г.Калінінград, 9 красавіка 2025 г. |
![]() |
8. Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік у час выступлення на адкрыцці выстаўкі «Вайна вачыма В.І.Аркашава. Яго зброя – фотакамера» г.Калінінград, 9 красавіка 2025 г. |
![]() |
9. Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік у час выступлення на адкрыцці выстаўкі «Вайна вачыма В.І.Аркашава. Яго зброя – фотакамера» г.Калінінград, 9 красавіка 2025 г. |
![]() |
10. Правядзенне экскурсіі для ўдзельнікаў адкрыцця выстаўкі «Вайна вачыма В.І.Аркашава. Яго зброя – фотакамера» г.Калінінград, 9 красавіка 2025 г. |
![]() |
11. Правядзенне экскурсіі для ўдзельнікаў адкрыцця выстаўкі «Вайна вачыма В.І.Аркашава. Яго зброя – фотакамера» г.Калінінград, 9 красавіка 2025 г. |
![]() |
12. Азнаямленне з выставай «Вайна вачыма В.І.Аркашава. Яго зброя – фотакамера» г.Калінінград, 9 красавіка 2025 г. |
![]() |
13. Участники военно-исторической реконструкции во время открытия выставки «Война глазами В.И.Аркашева. Его оружие – фотокамера» г.Калининград, 9 апреля 2025 г. |
![]() |
14. Удзельнікі адкрыцця выставы «Вайна вачыма В.І.Аркашава. Яго зброя – фотакамера» г.Калінінград, 9 красавіка 2025 г. |