Аб удзеле вядучага архівіста Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў тэлеперадачы
10 красавіка 2025 г. вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Антон Юпатаў прыняў удзел у здымках тэлеперадачы «Вячэрні Віцебск» (ТРК «Віцебск»).
Выпуск прысвечаны выданню кнігі «Яны кіравалі Сенненшчынай» і зборніка навуковых артыкулаў «Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна», якія прайшлі апрабацыю на навукова-практычнай канферэнцыі ў г.п.Бешанковічы і выдадзенага НАН Беларусі ў серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі».
Кніга «Яны кіравалі Сенненшчынай» падрыхтавана вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Бараноўскім і вядучым архівістам Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Антонам Юпатавым на аснове архіўных дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусі і Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.
На фота: А.Н.Юпатаў (крайні справа) на здымках тэлеперадачы