Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у II Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945гг. у лёсах народаў і рэгіёнаў» (г.Казань)

9-10 красавіка 2025г. адбылася II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945гг. у лёсах народаў і рэгіёнаў», арганізаваная Інстытутам гісторыі імя Ш.Марджани і Інстытутам татарскай энцыклапедыі і рэгіёназнаўства імя М.Хасанава Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстан.

У рабоце прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок (тэма даклада: «Нацысцкія «Акцыя Т4» і «Акцыя 1005»: малавядомыя старонкі генацыду ў Беларусі») і загадчык аддзела публікацый У.А.Калабаева (тэма: «Паўсядзённасць партызан Беларусі: па матэрыялах фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь»). Яны прадставілі свае выступленні анлайн у рамках работы секцыі «Барацьба з ворагам на фронце і ў тыле».

Даклады архівістаў выклікалі непадробную цікавасць і ажыўленыя дыскусіі.

 

Удзельнікі канферэнцыі ў рабоце секцыі «Барацьба з ворагам на фронце і ў тыле»