10 красавіка 2025 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» з рабочым візітам наведаў намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь
10 красавіка 2025 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» з рабочым візітам наведаў намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Мікалаевіч Кот.
Дырэктар архіва Васіль Марозаў расказаў Алегу Мікалаевічу аб мерапрыемствах па паляпшэнні ўмоў работы спецыялістаў установы, а таксама ўмоў захоўвання архіўных дакументаў. Пазнаёміў паважанага госця са спецыялістамі, якія займаюцца алічбоўкай дакументаў, прывёў даныя аб праведзенай рабоце, закрануў пытанні, якія неабходна вырашыць для паскарэння гэтага працэсу.
Алег Мікалаевіч цікавіўся практычнымі аспектамі працы архіва, удакладняў, наколькі запатрабаваны архіўныя дакументы карыстальнікамі, пытаўся пра агульныя і прыватныя праблемы, якія патрабуюць дапамогі ў іх вырашэнні.
Супрацоўнікі архіва пазнаёмілі Алега Мікалаевіча з дакументамі, якія расказваюць аб рабоце органаў дзяржаўнай улады ў перыяд 1918-1920-х гадоў на тэрыторыі цяперашніх Глыбоцкага, Браслаўскага і Докшыцкага раёнаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў Дзяржархіве.
![]() |
Працоўны візіт намесніка міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь |