Удзел работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у канферэнцыі «ARS LONGA: навуковыя дасягненні і перспектывы»

10 красавіка 2025 года работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, вядучы архівіст аддзела публікацый В.М.Бароўская і загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч прынялі ўдзел у VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі «ARS LONGA: навуковыя дасягненні і перспектывы».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Л.Лакіза. У сваім выступленні ён адзначыў навукова-практычную значнасць канферэнцыі, правядзенне якой дае магчымасць маладым вучоным прадставіць свае даследчыя работы і атрымаць каштоўныя парады ад вопытных калег.

Работнікі архіва прынялі ўдзел у працы 2 секцый канферэнцыі – «Усеагульная гісторыя. Міжнародныя адносіны» і «Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны». Вядучы архівіст аддзела публікацый В.М.Бароўская выступіла з дакладам на тэму «Місія Т. Галуўка ў Маскву», або асаблівасці падрыхтоўкі савецка-польскага гандлёвага дагавора ў 1928-1930 гг». Загадчыкам аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч быў прадстаўлены даклад на тэму «Тэндэнцыі развіцця прававога жыцця беларускага грамадства ў 1920-я гг. на старонках юрыдычнага перыядычнага друку БССР».

Выступленні архівістаў выклікалі вялiкую цікавасць з боку аўдыторыі. Дакладчыкам былі зададзены пытанні, якія садзейнічалі выяўленню новых даследчых напрамкаў пры далейшым вывучэнні гэтых тэм.

Такім чынам, фармат канферэнцыі быў накіраваны на далучэнне яе ўдзельнікаў у працэс абмену ведамі, а таксама на вызначэнне перспектыў далейшага развіцця прадстаўленых пытанняў.

 

1. Праца секцыі «Усеагульная гісторыя. Міжнародныя адносіны»
2. Праца секцыі «Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны»
3. Праграма канферэнцыі і памятныя падарункі ўдзельнікам канферэнцыі