Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі Мікалая Півавара «Самыя-самыя цікавасці Віцебшчыны»
У чарговым выданні кандыдата гістарычных навук, дацэнта, выкладчыка Віцебскага кадэцкага вучылішча, краязнаўцы Мікалая Півавара, асабісты фонд якога захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, размешчана інфармацыя аб аб’ектах, падзеях, асобах, звязаных з Віцебшчынай, прыводзяцца цікавыя факты з гісторыі, культуры, прыроды рэгіёна. Мерапрыемства праходзіла ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна ў межах праекта «Краязнаўчыя сустрэчы».
![]() |
1. Краязнаўца Мікалай Півавар |
![]() |
2. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці на прэзентацыі выдання |