Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у турніры па боўлінгу
8 красавіка 2025 года члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у турніры па боўлінгу, арганізаваным Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Мерапрыемства прайшло ў клубе «Боўлінг хаўс» у ГЦ «Аляксандраў пасаж». Нягледзячы на напружаную барацьбу і моцных супернікаў, удзельнікі каманды БДАМЛМ «Улётныя кеглі» атрымалі масу станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў. Турнір стаў выдатнай магчымасцю для ўмацавання карпаратыўнага духу і нефармальных зносін.
БДАМЛМ падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і развіццё каманднага ўзаемадзеяння. Мы віншуем каманду «Улётныя кеглі» з годным выступам!
![]() |
1. Каманда БДАМЛМ «Улётныя кеглі» |
![]() |
2. Падчас гульні ў боўлінг |
![]() |
3. Турнір па боўлінгу ў клубе «Боўлінг хаўс» |