Сумесны праект Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Мінскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны

4 красавіка 2025года пярвічныя арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і дзяржаўнай установы аховы здароўя «Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М.Машэрава» арганізавалі і правялі сумесны праект, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

У рамках дадзенага мерапрыемства НАРБ перадаў шпіталю ўнікальныя копіі архіўных дакументаў, якія раскрываюць гісторыю стварэння шпiталя, яго функцыянавання ў цяжкія гады пасляваеннага аднаўлення краіны, барацьбы медыцынскага персаналу з дызентэрыяй і тыфам, працу шпіталя ў больш позні перыяд. Таксама сваякам П.А.Рыбчака, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў партызанскім атрадзе, а пасля вайны – працаваў у шпіталі, былі перададзены копіі архіўных дакументаў пра іх слаўнага дзеда.

Супрацоўнікамі клінічнага шпіталя была арганізавана экскурсія ў музей гісторыі ўстановы. Пазней архіўныя дакументы НАРБ папоўняць фонды музейнай экспазіцыі шпіталя.

Мэта дадзенага праекта – нагадаць маладому пакаленню аб цане Вялікай Перамогі і аб подзвігу медыцынскіх работнікаў у часы Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з дакументамі па гісторыі шпіталя
2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка ўручае дакументы па гісторыі шпіталя В.В.Курсевіч – Галоўнаму ўрачу Мінскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М.Машэрава
3. Сваякам П.А.Рыбака, былога супрацоўніка шпіталя, былі ўручаны архіўныя дакументы аб удзеле іх дзеда ў партызанскім руху
4. Экскурсія па музеі шпіталя для ўдзельнікаў мерапрыемства
5. Архіўныя дакументы, прадстаўленыя на мерапрыемстве
6. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка ў музеі шпіталя