Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у канферэнцыі «Беларусь і Германія: Гісторыя і сучаснасць»

4 красавіка 2025г. у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (далей – МДЛУ) прайшла 24-я Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь і Германія: Гісторыя і сучаснасць», прымеркаваная да 80-годдзя Перамогі савецкага саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з Беларусі, навукоўцы з Расіі і Казахстана.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася прарэктар па вучэбнай рабоце МДЛУ Н.Я.Лапцева. Яна адзначыла важнасць правядзення дадзенага форуму, як адной з галоўных камунікатыўных пляцовак па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, і пажадала ўсім удзельнікам цікавых выступленняў і дыскусій.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з дакладам «Да пытання аб колькасці знішчанага насельніцтва ў лагеры смерці Трасцянец». Таксама ён выступіў мадэратарам секцыі «Вялікая Айчынная вайна: Людзі – падзеі – факты».

 

1. Удзельнікі канферэнцыі «Беларусь і Германія»
2. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінок выступае на канферэнцыі