Дакументальная выстава «Асноўны Закон дзяржавы»
13 сакавіка 2025 года, у рамках цырымоніі ўрачыстага ўручэння Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Пятровiчам Сяргеенкам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь навучэнскай моладзі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла выставу «Асноўны Закон дзяржавы», прымеркаваную да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адзначаемага 15 сакавіка.
Дакументальна-кніжная выстава падрыхтавана сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і ўключае каля 100 дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю заканадаўства беларускай дзяржавы, храналогію падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі нашай дзяржавы, унясенне змяненняў і дапаўненняў у яе ў сувязі з палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі зменамі.
У ліку прадстаўленых дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – копіі праектаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 1993 і 1994 гг.; копіі пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; пратаколы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і іншыя дакументы.
Сярод выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – арыгінальныя друкаваныя асобнікі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь розных гадоў, навуковыя і навукова-метадычныя зборнікі па пытаннях прымянення Асноўнага закона дзяржавы і канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь, а таксама актуальныя публікацыі ў перыядычным друку.
![]() |
1. Афіша выставы «Асноўны Закон дзяржавы» |
![]() |
2. Дакументальна-кніжная выстава «Асноўны Закон дзяржавы» |