Аб наведванні «Братэрскай магілы воінам-вызваліцелям» і памятнага знака «Воінам і партызанам» у Слаўгарадскім раёне, Магілёўскай вобласці супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведала «Брацкую магілу воінам-вызваліцелям» і памятны знак «Воінам і партызанам» у Слаўгарадскім раёне.

Помнік у выглядзе стэлы ўстаноўлены на брацкай магіле, у якой пахавана 212 воінаў-чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1941-1945 гг., устаноўлены ў 1954 годзе. Імёны вядомых 83 воінаў нанесены на мемарыяльныя шчыты, устаноўленыя па абодва бакі помніка. Брацкая магіла воінам-вызваліцелям знаходзіцца ў в.Ляцягі, Слаўгарадскі раён.

Памятны знак «Воінам і партызанам» устаноўлены ў памяць аб 123 воінах і 17 партызан з асаблівага атрада «Трынаццаць», якія загінулі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзіцца ў в.Бярозаўка, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць.

Ніхто не забыты, нішто не забыта!

 

1. Супрацоўнік архіва каля «Брацкай магілы воінам-вызваліцелям»
2. Стэла з месцам і датай пахавання.
3. Супрацоўнік архіва ля памятнага знака «Воінам і партызанам»