Пра ўрачысты сход працоўнага калектыву БДАНТД і БДАМЛМ
Напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 14 сакавіка 2025 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву.
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адзначаецца 15 сакавіка і прысвечаны асноўнаму закону дзяржавы, прынятаму ў 1994 г. Канстытуцыя замацавала прынцыпы суверэнітэту, дэмакратыі і прававой дзяржавы, вызначыла сістэму ўлады і правы грамадзян. Дакумент зведаў шэраг змен, найбольш значныя з якіх былі ўнесены на рэферэндуме 27 лютага 2022 г., адлюстроўваючы актуальныя выклікі і тэндэнцыі дзяржаўнага развіцця.
Сёння Канстытуцыя адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні правапарадку, сацыяльна-эканамічнай стабільнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці Беларусі, з’яўляючыся падмуркам яе прававой сістэмы.
З дакладам на сходзе выступіў дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук Андрэй Уладзіміравіч Гулякевіч. У фармаце адкрытага дыялога ён падрабязна асвятліў ключавыя аспекты станаўлення і развіцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе значэнне для прававога і інстытуцыйнага ўладкавання краіны.
Таксама супрацоўнікі архіваў прагледзелі відэаролік «Канстытуцыя маёй краіны», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
1. Дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук А.У.Гулякевіч у працэсе выступлення |
![]() |
2. Супрацоўнікі БДАНТД і БДАМЛМ падчас прагляду відэароліка |