Дакументальная выстава «Канстытуцыя Беларусі – сімвал дзяржавы»
14 сакавіка 2025 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава «Канстытуцыя Беларусі – сімвал дзяржавы», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – дзяржаўнае свята, якое мае сваю гісторыю. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон краіны, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Наша краіна жыве па абноўленым Асноўным законе, за які большасць нашых грамадзян прагаласавала на рэферэндуме 27 лютага 2022 года, пацвердзіўшы тым самым згуртаванасць і адзінства беларускага народа, заклаўшы асновы для будучага паступальнага развіцця і росквіту нашай дзяржавы.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў на выставе копіі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь розных гадоў; Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 года «Аб парадку ўступлення ў сілу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», пратаколы пасяджэнняў рабочай групы Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР, Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму ў Рэспубліцы Беларусь і мерах па яго забеспячэнні»; пратаколы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і іншыя дакументы.
З выставай азнаёміліся супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
![]() |
1. Афіша выставы |
![]() |
2. Дакументальная выстава «Канстытуцыя Беларусі – сімвал дзяржавы» |
![]() |
3. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе |
![]() |
4. Архіўныя дакументы на выставе ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
5. Архіўныя дакументы на выставе ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
6. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе |