Экскурсія у БДАМЛМ для работнікаў Нацбанка
11 сакавіка 2025 года у чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) была праведзена экскурсія для работнікаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей — НБ РБ) па выставе «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…», прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Куратар выставы вядучы архівіст Наталля Аляксандраўна Мізон пазнаёміла экскурсантаў з літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй, якая падрыхтавана на аснове дакументаў з фондаў БДАМЛМ і прадстаўляе багатую спадчыну паэта. Падчас экскурсіі ў наведвальнікаў была ўнікальная магчымасць убачыць рукапісы, фотаздымкі, ліставанні Рыгора Барадуліна з роднымі, сябрамі, калегамі, дакументы да біяграфіі паэта, творчыя напрацоўкі.
Госці падзякавалі за глыбокую і змястоўную экскурсію, адзначыўшы, што пазналі шмат новага пра асабістае жыццё Рыгора Іванавіча, яго сяброўскія адносіны, перакладчыцкую і грамадскую дзейнасць.
![]() |
1. Н.А.Мізон падчас правядзення экскурсіі |
![]() |
2. Работнікі Нацбанка наведалі выставу «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…» |