Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» дня інфармавання
13 сакавіка 2025 г. у чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці быў праведзены дзень інфармавання. Намеснік дырэктара Зоя Аляксандравіч праінфармавала супрацоўнікаў аб палітычных і эканамічных падзеях, якія адбываюцца ў нашай краіне і за мяжой.
У сувязі з надыходзячым Днём Канстытуцыі, старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка распавяла супрацоўнікам аб зменах і дапаўненнях у Канстытуцыі, прынятых у выніку рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага 2022 года аб канстытуцыйных папраўках.
Па выніках праведзенага рэферэндуму тэкст Канстытуцыі дапоўнены 11 новымі артыкуламі, у тым ліку адной новай главой (аб Усебеларускім народным сходзе), якія змяшчаюць больш за 50 новых нарматыўных палажэнняў.
У Канстытуцыю былі ўключаны палажэнні, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і масавым гераізме народа, выхаванне патрыятызму ў маладога пакалення. Гэта асабліва актуальна для архівістаў, якія працуюць з моладдзю ў рамках акцый «Юны архівіст» і «Архівы – школе» ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі. Супрацоўнікам архіва быў прадэманстраваны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў пра гісторыю стварэння Канстытуцыі Беларусі.
![]() |
1. Намеснік дырэктара З.Аляксандровіч праводзіць дзень інфармавання |
![]() |
2. Супрацоўнікі калектыву слухаюць інфармацыю |
![]() |
3. Розныя выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з бібліятэкі архіва |