Удзел НГА Беларусі ў дакументальнай выставе, прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню
28 лютага 2025 г. Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь падрыхтавана і размешчана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументальная выстава «Жаночы сілуэт на фоне гісторыі», прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.
Архівам прадстаўлены на стэндах і ў вітрынах матэрыялы, якія адлюстроўваюць удзел жанчын у грамадскім жыцці ў розныя гістарычныя перыяды. На выставе прадэманстраваны партрэты прадстаўніц уплывовага магнацкага роду Радзівілаў, разнастайныя дакументы аб вучобе, працы, дабрачыннай дзейнасці, дасягненнях жанчын у гісторыі і сучаснасці Беларусі.
Матэрыялы выставы, якія адносяцца да дарэвалюцыйнага перыяду, падрыхтаваны намеснікам дырэктара НГА Беларусі Сяргеем Рындзіным.
![]() |
| 1. На дакументальнай выставе |
![]() |
| 2. На дакументальнай выставе |
![]() |
| 3. На дакументальнай выставе |
![]() |
| 4. Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі на выставе |
![]() |
| 5. Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі на выставе |
![]() |
| 6. Стэндавая экспазіцыя НГА Беларусі |





