Сход працоўнага калектыву ў БДАМЛМ

21 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву, членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі (далей – ППА).

Падчас сходу старшыня ППА М.А.Філімонцава прадставіла справаздачу аб расходаванні сродкаў прафсаюзнага бюджэту за справаздачны перыяд і падвяла вынікі працы ППА за 2024 год. Пасля абмеркавання справаздачы члены прафсаюза аднагалосна зацвердзілі фінансавы каштарыс на 2025 год.

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь прадстаўніцы прыгожай паловы калектыву павіншавалі мужчын з надыходзячым святам, пажадаўшы ім здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і ўручылі падарункі.

 

1. Старшыня ППА М.А.Філімонцава падчас выступлення з дакладам
2. Сход працоўнага калектыву БДАМЛМ
3. Падчас урачыстага віншавання З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь