Аб правядзенні Адзінага дня інфармавання ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

21 лютага 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для супрацоўнікаў архіва быў праведзены Адзіны дзень інфармавання на тэму «Вынікі завершанай пяцігодкі як аснова стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны». Дырэктар Вянсковіч Аляксандр Браніслававіч расказаў калектыву аб рэалізацыі плана пяцігодкі і дасягненнях краіны за гэты перыяд, звярнуўшы ўвагу на прыярытэтныя мэты пяцігодкі – далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін.

У заключэнні выступлення члены прафсаюза архіва ад асобы жаночай часткі калектыву павіншавалі мужчын з надыходзячым Днём абаронцы Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

 

1. Выступленне дырэктара архіва Вянскавіча А.Б.
2. Члены прафсаюза архіва падчас віншавання.