Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны супрацоўнікаў ЗДА ў г.Рэчыцы

21 лютага 2025 г. жаночым калектывам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» было арганізавана святочнае мерапрыемства напярэдадні надыходзячага свята – 23 Лютага.

У адрас мужчынскай часткі калектыва гучалі добрыя словы і пажаданні з уручэннем жартоўных падарункаў – мяшкоў «стратэгічнага запаса» і відэавіншаванне.

У пакоі прыёма ежы дзяржархіва для мужчын развярнулася палявая кухня, дзе можна было паспрабаваць салдацкую кашу, кампот і салодкія пачастункі.

Віншуем усіх мужчын краіны з Днём абаронцаў Айчыны! Жадаем вам мірнага жыцця, без войн, страт і трагедый. Хай вашы сілы растуць, уменні і навыкі памнажаюцца, дасягненні перавышаюць усе спадзяванні. Хай навакольныя радуюць, сям’я дае сілы і натхненне, праца прыносіць жаданы плён. Мужнасці вам, сілы духа і шмат поспехаў!

 

1. Калектыў ЗДА ў г.Рэчыцы ў час віншавання з 23 Лютага
2. Дырэктар ЗДА ў г.Рэчыцы Наталля Пішчык і мужчыны архіва – вядучы археограф Сяргей Жарносенка (злева) і галоўны інжынер Пётр Коваль
3. Жанчыны Рэчыцкага дзяржархіва ў святочнай экіпіроўцы
4. Падарункі мужчынам ад Рэчыцкага дзяржархіва
5-6. Пачастунак салдацкай кашай