12 лютага 2025 г.на пашыраным паседжаннi калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» былі ўручаны Ганаровыя граматы і Падзякі начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама

12 лютага 2025 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» адбылося пашыранае паседжанне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама з удзелам першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Быкавай Марыны Фёдараўны і намесніка начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Пашкевіч Аксаны Васільеўны.

На калегіі прысутнічалі дырэктары дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў Віцебскай вобласці.

У ходзе мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне архівістаў Віцебскай вобласці па выніках работы архіўных устаноў за 2024 год. Былі ўручаны Ганаровыя граматы і Падзякі начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. Сярод узнагароджаных – восем супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці».

Завяршылася мерапрыемства выступленнем намесніка дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяны, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 81-й гадавіне пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прысутным быў паказаны фільм «Аперацыя Баграціён», падрыхтаваны БДАКФФД у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі».

 

1. Выступае намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў Пашкевіч Аксаны Васільеўны.
2. Падчас калегіі.
3. Узнагароды супрацоўнікам Дзяржархіва Віцебскай вобласці ўручае першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Быкава Марына Фёдараўна.
4. Узнагароды супрацоўнікам Дзяржархіва Віцебскай вобласці ўручае першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Быкава Марына Фёдараўна.
5. Выступае Буевіч Таццяна, намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
6. Падчас прагляду фільма «Аперацыя Баграціён», падрыхтаванага БДАКФФД у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі».