Удзел БДАМЛМ у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

12 лютага 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Навука. Бібліятэка. Інфармацыя», прысвечанай 100-годдзю Цэнтральнай навуковай бібліятэкі (далей — ЦНБ) імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук (дале – НАН) Беларусі.

Старшынствуючымі канферэнцыі з’яўляліся акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А.А.Каваленя, дырэктар ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук С.С.Юрэцкі.

З дакладамі на пленарным пасяджэнні выступілі генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, прэзідэнт Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, прэзідэнт Бібліятэчнай Асамблеі Еўразіі (Масква, Расія) В.В.Дуда «Камплектаванне бібліятэчных фондаў» і дырэктар ЦНБ ім. Якуба Коласа С.С.Юрэцкі «Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі: гісторыя, сучаснасць, будучыня».

Са 100-гадовым юбілеем ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі павіншавалі кіраўнікі інстытутаў НАН Беларусі, калегі з Расійскай Федэрацыі — дырэктар Бібліятэкі Расійскай акадэміі навук, кандыдат педагагічных навук (Санкт-Пецярбург, Расія) В.У.Скварцова; дырэктар Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, дацэнт (Новасібірск, Расія) І.У.Лізунова; дырэктар Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэкі Расіі, кандыдат педагагічных навук (Масква, Расія) М.Д.Афанасьеў; дырэктар Архіва Расійскай акадэміі навук, кандыдат культуралогіі (Масква, Расія) А.В.Рабаткевіч і іншыя.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва сардэчна віншуе нашых калег і партнёраў з юбілеем! Жадаем міру, дабра і росквіту!

 

1. А.А.Макаранка на міжнароднай канферэнцыі
2. Прэзідыўм міжнароднай канферэнцыі
3. Падчас выступлення С.С.Юрэцкага