Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Дзяржархіў у г.Оршы на маштабным зорным канцэрце фіналу рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў Мінск-Арэне

24 студзеня 2025 года на маштабным зорным канцэрце фіналу рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў Мінск-Арэне сабраліся больш за 10 тысяч чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. У гэтым грандыёзным мерапрыемстве ў складзе дэлегацыі Аршанскага раёна прынялі ўдзел дырэктар Дзяржархіва ў г.Оршы Бергавіна Алеся і праарганізатар Карбан Алеся.

У фінальным канцэрце выступілі артысты беларускай эстрады, танцавальныя гурты, балет, народныя і ваенныя, маладзёжныя і дзіцячыя калектывы, госці расійскай эстрады Юрый Антонаў і Таісія Павалій. Удзельнікаў «Марафона адзінства» прывітаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

«Узрушаючая энергетыка, эмоцыі цудоўныя, адзінства – гэта сіла!», – падзялілася ўражаннямі дырэктар архіва Бергавіна Алеся.