Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» навучальнага семінара

24 студзеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» быў праведзены семінар-практыкум па тэме «Вядзенне справаводства ў арганізацыях па патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Змяненні ў інструкцыю па справаводстве з 01.07.2024. Архіўнае захоўванне дакументаў арганізацыі і перадача на сталае захоўванне». Семінар-практыкум быў арганізаваны для работнікаў, адказных за справаводства і архівы ў арганізацыях – крыніцах камплектавання абласнога архіва: адміністрацыі і ўпраўлення сацабароны Чыгуначнага і Навабеліцкага раёнаў, установы «Гомельскі абласны спартыўны клуб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі» і інш.

Семінар-практыкум правяла загадчык аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый Таццяна Хіневіч, якая расказала аб заканадаўчых дакументах па справаводстве Рэспублікі Беларусь і аб змяненнях, прынятых з 2024 года. Таццяна Хіневіч падрабязна спынілася на пытаннях вядзення кадравага справаводства ў арганізацыях, працэсах працы з дакументамі, а таксама тэрмінах, умовах захоўвання і парадку перадачы дакументаў у абласны архіў.

 

1. Загадчык аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый Таццяна Хіневіч праводзіць семінар-практыкум
2. Прадстаўнікі арганізацый на семінары-практыкуме