У Беларускім цэнтры цыфравізацыі архіўнай дзейнасці адбыўся сход працоўнага калектыву, на якім былі падведзены вынікі работы за 2024 год і намечаны планы на 2025 год
23 студзеня 2025 года ў Беларускім цэнтры цыфравізацыі архіўнай дзейнасці (далей — БелЦЦАД) адбыўся сход працоўнага калектыву па выніках працы за 2024 год і планах на 2025 год.
У рэжыме відэаканферэнцыі на сходзе прысутнічала першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Аляксандраўна Лядоўская.
З разгорнутым дакладам аб работах, выкананых Цэнтрам у 2024 годзе, выступіў дырэктар БелЦЦАД Д.В.Шаброў. Суправадзіўшы свой даклад інфарматыўнай і маляўнічай прэзентацыяй, Дзяніс Валянцінавіч падвёў вынікі працы Цэнтра па ўсіх асноўных напрамках дзейнасці: навуковай і метадалагічнай рабоце, работах па вядзенні Фонду лічбавых копій, архіва электронных дакументаў цэнтра, тэхнічнаму і інфармацыйнаму суправаджэнню сістэм ІС АЭД, СОДД НАФ 2, сайт “Архівы Беларусі”, “Дакументальны летапіс Беларусі”, “Асноўныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” і інш., суправаджэнні і дапрацоўцы асноўных сістэм аўтаматызацыі архіўнай дзейнасці (АІС Архіў, АІС Зводная, АІС Геральдыка)
Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.А.Лядоўская станоўча ацаніла праведзеную калектывам БелЦЦАД (тады яшчэ БелНІЦЭД) работу на працягу 2024 года і падзякавала яму за работу. Вольга Аляксандраўна таксама вызначыла асноўныя напрамкі работы Цэнтра ў 2025 годзе.
У заключнай частцы збору адбылося ўзнагароджанне працаўнікоў архіва. Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны загадчык аддзела інфармацыйнага развіцця М.Г.Касцюкевіч. Падзяка Дэпартамента аб’яўлена памочніку дырэктара Цэнтра А.В.Хвалеўка.
Падзяка дырэктара БелЦЦАД аб’яўлена галоўнаму бухгалтару І.В.Фёдаравай, загадчыку аддзела інфармацыйных камп’ютэрных тэхналогій К.А.Андрэеву, вядучаму спецыялісту па кадрах Т.С.Сідзюк, юрысконсульту 2-ой кваліфікацыйнай катэгорыі Д.П.Каралёнак.
На заканчэнне сходу дырэктар Цэнтра Дзяніс Валянцінавіч Шаброў яшчэ раз падзякаваў калектыву за поспехі ў рабоце ў 2024 годзе і выказаў упэўненасць, што і ўсе задачы, якія стаяць перад Цэнтрам у 2025 годзе, будуць паспяхова выкананы.
![]() |
1. Перад пачаткам збору працоўнага калектыва |
![]() |
2. Справаздачны даклад дырэктара Цэнтра Д.В.Шаброва |
![]() |
3. Справаздачны даклад дырэктара Цэнтра Д.В.Шаброва |
![]() |
4. Выступае першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.А.Лядоўская |
![]() |
5. Дырэктар Цэнтра Д.В.Шаброў віншуе памочніка дырэктара А.В.Хвалеўку з аб’яўленнем падзякі Дэпартамента. |
![]() |
6. Падзяка дырэктара БелЦЦАД аб’яўляецца гланому бухгалтару І.В.Фёдаравай. |
![]() |
7. Падзяка дырэктара БелЦЦАД аб’яўляецца загадчыку аддзела інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій К.А.Андрэеву |
![]() |
8. Падзяка дырэктара БелЦЦАД аб’яўляецца вядучаму спецыялісту па кадрах Т.С.Сідзюк. |
![]() |
9. Завяршэнне сходу працоўнага калектыву |