Правядзенне Адзінага дня інфармавання ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы
20 студзеня 2025 г. у канферэнц-зале НГА Беларусі прайшоў сумесны сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Адзінаму дню інфармавання насельніцтва на студзень 2025 года.
У ходзе першай часткі сходу разгледжана тэма «Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага» у рамках тэматыкі адзіных дзён інфармавання на 1 квартал 2025 года. Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і дырэктар БелНДІДАС Андрэй Рыбакоў распавялі пра важнасць удзелу ў выбарах. Намеснік дырэктара БелНДІДАС Сяргей Мішук выступіў з матэрыялам, які падрыхтаваны на аснове інфармацыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У сваім выступленні С.Мішук растлумачыў правы і абавязкі выбаршчыкаў, асвятліў арганізацыю галасавання на ўчастках і па месцы жыхарства выбаршчыкаў.
У ходзе другой часткі сходу намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін азнаёміў аўдыторыю з дакументамі выставы, прысвечанай гісторыі выбарчай сістэмы на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX стагоддзя. На выставе прадстаўлены дакументы, якія асвятляюць правядзенне выбараў у Дзяржаўную Думу чатырох скліканняў і ва Усерасійскі Устаноўчы сход. Сярод адабраных дакументаў Маніфест імператара Мікалая II ад 6 жніўня 1905 г.аб заснаванні Дзяржаўнай Думы, ўзор «Ўрачыстага абяцання членаў Дзяржаўнай Думы» ад 6 жніўня 1905 г., спісы выбаршчыкаў у Дзяржаўную Думу, спісы кандыдатаў у дэпутаты Ўстаноўчага сходу.
![]() |
1. Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова і дырэктара БелНДІДАС Андрэя Рыбакова. |
![]() |
2. Выступленне намесніка дырэктара БелНДІДАС Сяргея Мішчука. |
![]() |
3. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра дакументы выставы |
![]() |
4. Выстава дакументаў |
![]() |
5. Выстава дакументаў |
![]() |
6. Калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС |
![]() |
7. Калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС |
![]() |
8. Калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС |