Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна Адзінага дня інфармавання, прымеркаванага да маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
20 студзеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна прайшоў Адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перад працоўным калектывам выступіў дырэктар архіва Венсковіч А.Б. і паведаміў аб пачатку датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта, якое стартуе 21 студзеня. Дырэктар падкрэсліў, што гэта важная палітычная падзея ў жыцці краіны, і ўдзел у ёй – абавязак кожнага грамадзяніна.
На фота: Сход працоўнага калектыву ў НГАБ г.Гродна