Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у прэзентацыі выставы «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» у рамках «Марафону адзінства» ў Мінску

З 20 па 26 студзеня 2025 года ў г.Мінску ў рамках грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» прадстаўлена перасоўная выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах». Гэта сумесны праект Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сёння», Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Праект распавядае пра гісторыю партызанскай барацьбы праз прызму біяграфій яе ўдзельнікаў.

Выстава дзейнічае ў гандлёвым цэнтры «Грын Сіці» па адрасе: вул.Прытыцкага, 156 (станцыя метро «Каменная Горка»).

Наведвальнікі выставы з цікавасцю вывучаюць прадстаўленыя дакументы і фатаграфіі, задаюць пытанні, выкарыстоўваюць магчымасць знайсці ў базе даных Інтэрнэт-партала «партызаны Беларусі» інфармацыю аб сваіх гераічных продках.

У цяперашні час Выдавецкі дом «СБ. Беларусь сёння» сумесна з НАРБ аблічбаваў больш за паўтара мільёна старонак архіўных дакументаў і размясціў у базе 227 тысяч імёнаў удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху і інфармацыю пра іх.

На працягу ўсяго тыдня работнікі НАРБ, у тым ліку маладыя спецыялісты, удзельнічаюць у прэзентацыі названага праекта.

Загадчык аддзела публікацый У.А.Калабаева 20 студзеня правяла экскурсіі і прэзентацыі праекта для наведвальнікаў мерапрыемства. Выставу гэтымі днямі наведваюць таксама і сотні школьнікаў сталіцы.

 

1. Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева з наведвальнікамі выставы
2. Пошук сваякоў-партызан наведвальнікамі выставы
3. Пошук сваякоў-партызан наведвальнікамі выставы
4. Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева з наведвальнікамі выставы
5. Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева з наведвальнікамі выставы