Выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» у рамках «Марафона адзінства» ў Гродна
17-18 студзеня 2025 года ў г.Гродна прайшла маштабная грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства». У рамках акцыі ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі (Новы замак) была прадстаўлена выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах». Гэта сумесны праект Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сегодня», Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Праект расказвае пра гісторыю партызанскай барацьбы праз прызму біяграфій яе ўдзельнікаў.
У ходзе рабочага візіту ў Гродна выстаўку наведаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў.
Спецыяльна для прэзентацыі ў Гродна былі падабраны дакументы аб удзеле ў партызанскім і падпольным руху ўраджэнцаў абласнога цэнтра і Гродзенскай вобласці. Наведвальнікі з цікавасцю вывучалі прадстаўленыя дакументы і фатаграфіі, задавалі пытанні, выкарыстоўвалі магчымасць знайсці ў базе даных інтэрнет-партала «Партызаны Беларусі» інфармацыю аб сваіх гераічных продках.
Усяго ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь сёння знаходзяцца дакументы на 374 тысячы партызан і 70 тысяч падпольшчыкаў. Усяго ж – 444 тысячы гераічных лёсаў. У цяперашні час Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» сумесна з НАРБ аблічбаваў больш за паўтара мільёна старонак архіўных дакументаў і размясціў у базе 227 тысяч імёнаў удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху і інфармацыю аб іх.
Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава 17-18 студзеня правяла экскурсіі і прэзентацыі праекта для наведвальнікаў мерапрыемства. Выставу гэтымі днямі наведалі сотні гродзенскіх школьнікаў.
![]() |
1. Выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах», г.Гродна, 17-18 студзеня 2025 г. |
![]() |
2. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў падчас наведвання выставы |
![]() |
3. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў падчас наведвання выставы |
![]() |
4. Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава праводзіць экскурсію |
![]() |
5. Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава праводзіць экскурсію |