Цэнтральная лабараторыя з годнымі вынікамі ўступае ў пяцігодку якасці
17 студзеня 2025 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбыўся сход працоўнага калектыву, у якім прыняла ўдзел Ганна Уладзіміраўна Качаткова, намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар лабараторыі Уладзімір Леанідавіч Клюйко выступіў з дакладам, у якім падвёў вынікі паспяховага выканання мэтавых і планавых паказчыкаў па ўсіх напрамках дзейнасці ўстановы за справаздачны перыяд. Ён таксама пазначыў ключавыя задачы на 2025 год, надаўшы асаблівую ўвагу прыярытэтным пытанням – якаснаму выкананню сваіх службовых абавязкаў, асабістай адказнасці за вынікі сваёй працы, пастаяннае павышэнне сваіх прафесійных навыкаў.
У абмеркаванні даклада актыўны ўдзел прынялі загадчыкі аддзеламі А.М.Каханава, В.І.Кулак, І.В.Пацёкіна, а таксама галоўны інжынер У.А.Вітушка. Лейтматывам выступленняў стала тэма адказнага і якаснага выканання абавязкаў кожным супрацоўнікам на сваім працоўным месцы.
Ганна Уладзіміраўна Качаткова высока ацаніла вынікі працы лабараторыі ў 2024 годзе, падкрэсліўшы неабходнасць захавання высокіх стандартаў якасці ў бягучым годзе. Асобна былі адзначаны поспехі ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы лабараторыі. Яна заклікала калектыў да далейшай плённай дзейнасці, накіраванай на дасягненне новых прафесійных вышынь і ўручыла падзяку Дэпартамента загадчыку аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў Пацёкінай І.В. за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у аднаўленне пашкоджаных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду.
У завяршэнне сходу У.Л.Клюйко выказаў падзяку калегам за іх уклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і за выдатныя дасягненні ў працоўнай дзейнасці па выніках 2024 года ўручыў пасведчанні аб занясенні на Дошку Гонару лабараторыі загадчыку аддзела біялагічнага кантролю і пераплёту А.М.Каханавай, загадчыку аддзела аблічбоўвання і мікрафільмавання дакументаў В.І. Кулаку, архівістам-рэстаўратарам Р.С.Гігель і Т.У.Станкевіч, а таксама архівісту Н.Б.Гарбачэўскай.
![]() |
1. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко выступае з дакладам па выніках працы лабараторыі ў 2024 годзе |
![]() |
2. Супрацоўнікі лабараторыі на агульным сходзе па падвядзенні вынікаў 2024 года |
![]() |
3. Выступленне кіраўнікоў структурных падраздзяленняў (злева-направа, зверху-уніз) – галоўнага інжынера У.А.Вітушкі, загадчыкаў аддзеламі – А.М.Каханавай, В.І.Кулака, І.В.Пацёкінай |
![]() |
4. Намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента па архівах і справаводству Г.У.Качаткова выступае з ацэнкай дзейнасці лабараторыі ў мінулым годзе |
![]() |
5. Г.У.Качаткова (злева), У.Л.Клюйко (у цэнтры) пры ўручэнні падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству загадчыку аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў Пацёкінай І.В. (справа) |
![]() |
6. Супрацоўнікі, занесеныя на Дошку Гонару лабараторыі (злева-направа, зверху-уніз) – загадчык аддзела біялагічнага кантролю і пераплёту А.М.Каханава, загадчык аддзела аблічбоўвання і мікрафільмавання дакументаў В.І.Кулак, архівісты-рэстаўратары Т.У.Станкевіч, Р.С.Гігель і архівіст Н.Б.Гарбачэўская |