Агульны сход калектыву па падвядзенні вынікаў работы за 2024 год у Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці

17 студзеня 2025 года адбыўся агульны сход калектыву па падвядзенні вынікаў работы за 2024 год у Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці з удзелам, з дапамогай відэаканферэнцсувязі, начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольгі Уладзіміраўны Заянчкоўскай, а таксама асабістым удзелам першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Андрэя Анатольевіча Гуржыя.

Дырэктар архіва Ірына Уладзіміраўна Жынева падвяла вынікі дзейнасці архіва за 2024 год, вызначыла задачы на 2025 год і выказала шчырую падзяку ўсім супрацоўнікам за іх адданасць справе і прафесіяналізм.

А.У.Заянчкоўская адзначыла поспехі архіва і пажадала калектыву далейшай плённай працы.

У заключным слове А.А.Гуржый звярнуў увагу на выкананне асноўных паказчыкаў дзейнасці ўстановы, адзначыў зладжаную працу калектыву і пажадаў поспехаў у выкананні пастаўленых задач.

 

1. А.А.Гуржы падчас сходу.
2. Калектыў падчас падвядзення вынікаў.
3. І.В.Жынева выступае з дакладам па выніках работы ўстановы за 2024 год.
4. І.В.Жынева адказвае на пытанні па дакладзе.
5. А.А.Гуржы з заключным словам.