Аб правядзенні Адзінага дня інфармавання ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»
17 студзеня 2025 года ў рамках адзінага дня інфармавання начальнік галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Камалыеў А.С. разам з намеснікам начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай і кантрольнай работы Яўстахавай Ю.І., галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай і кантрольнай работы Вобухавай К.В. і кіраўніком справамі Жлобінскага райвыканкама Пангліш Л.В. сустрэліся з працоўным калектывам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне».
Тэма адзінага дня інфармавання ў пярэдадні ключавой грамадска-палітычнай падзеі – «Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага», якую і асвяціў Арцём Сяргеевіч.
Таксама з актуальнай тэмай перад супрацоўнікамі выступіла Яўстахава Ю.І., якая асвяціла правілы наследавання і чарговасць наследавання па закону.
У завяршэнні сустрэчы архівістам Елісеевай І.М. і Шкірман Я.А. была аб’яўлена Падзяка галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, ініцыятыўнасць і творчы падыход да выканання сваіх службовых абавязкаў, значны ўклад у развіццё архіўнай справы.
1. Тэма Адзінага дня інфармавання |
2. Начальнік ГУЮ Гомельскага аблвыканкама Камалыеў А.С. выступае перад калектывам |
3. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны ў г.Жлобіне» у ходзе сустрэчы |
4. Выступленне намесніка начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай і кантрольнай работы ГУЮ Гомельскага аблвыканкама Яўстахавай Ю.І. перад калектывам |
5. Падзяка ГУЮ Гомельскага аблвыканкама архівісту ЗГА у г.Жлобіне Шкірман Я.А. |
6. Падзяка ГУЮ Гомельскага аблвыканкама архівісту ЗГА у г.Жлобіне Елісеевай І.М. |
7. Узнагароджаныя архівісты з загадчыкам аддзела ўліку Паўлюковай А.М. |