17 студзеня адбылося адкрыццё новага будынка Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта В.С.Каранік, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь–інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х.Караеў, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў, генеральны дырэктар ААТ «Гроднапрамбуд» А.І.Лявінскі, работнікі дзяржаўных архіваў вобласці і галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама.
Штогод Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь папаўняецца больш за на 100 тысяч адзінак захоўвання. З мэтай забеспячэння аптымальных умоў для захоўвання архіўных дакументаў установе ў 2014 годзе быў перададзены будынак былой казармы па вул. Чырвонаармейская, 11/14 у г.Гродна. У выніку праведзенай рэканструкцыі цяпер будынак адпавядае ўсім стандартам і тэхнічным патрабаванням, неабходным для забеспячэння захаванасці дакументальнай спадчыны нашай краіны.
У сваім выступленні Міністр юстыцыі выказаў упэўненасць, што адкрыццё архіва – не толькі вынік шматгадовай працы, але і добры задзел на будучыню. «У нашай краіне надаецца вялікая ўвага захаванню гістарычнай памяці, праўды аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адпаведныя палажэнні ўнесены ў якасці адной з норм у Асноўны Закон нашай дзяржавы – Канстытуцыю», – адзначыў Яўген Іосіфавіч у сваім выступе на ўрачыстай цырымоніі.
А.Л.Воінаў выказаў падзяку губернатару вобласці за аказаную падтрымку праекта рэканструкцыі будынка для архіва і адзначыў, што гэта адкрыццё новага будынка з’яўляецца знакавай падзеяй у юбілейны год 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У чытальнай зале архіва запрошаныя азнаёміліся з выставай архіўных дакументаў, гісторыяй архіва, якія ёсць на захоўванні дакументамі і фондамі. Выступілі дырэктар архіва Л.М.Горбач, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы А.М. Загідулін. Таксама запрошаныя азнаёміліся з працоўнымі кабінетамі і архівасховішчамі.
На фота: Адкрыццё новага будынка дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці