Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы: удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
Работнікі Дзяржархіва ў г.Оршы прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», мэтай якой з’яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем дзяцінства, аказанне дапамогі і падтрымкі найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе.
Ад архіва атрымалі віншаванні з Новым годам і Калядамі Настасся і Аляксандр.
У жыцці няма нічога важнейшага, чым нашы дзеці!