Дакументальная выстава «Новы год. На скрыжаванні часу»

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь пачала працу выстава «Новы год. На скрыжаванні часу», прысвечаная галоўнаму зімоваму святу. У аснове экспазіцыі – дакументальныя матэрыялы і экспанаты з фондаў архіва: «Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі», «Беларускі штаб партызанскага руху», «Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь», «Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Камітэт па фізічнай культуры і спорце пры Савеце Міністраў БССР» і іншых.

Прадстаўленыя дакументы распавядаюць пра жыццё людзей, пра іх захапленні і інтарэсы ў далёкім мінулым: баявы лісток адной з партызанскіх брыгад з навагоднімі віншаваннямі за 1943 год; малюнкі зімовых пейзажаў работы партызанскiх мастакоў у 1943-1944 гг.; дакладная запіска акруговага інтэнданта Беларускай ваеннай акругі А.Кастарова аб парадку забеспячэння цёплымі рэчамі асабістага складу акругі на зіму 1944/1945 гг.; рэпертуар Беларускага дзяржаўнага ордэна Леніна Вялікага тэатра оперы і балета на снежань – студзень 1957 г.; запрашальныя праграмкі на тэатральныя спектаклі для дзяцей у дні зімовых канікул; дакументы аб падрыхтоўцы і правядзенні спартыўнага свята «Мінская лыжня»; падборкі газет, якія асвятляюць удзел Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў дабрачынных навагодніх акцыях «Нашы дзеці».

 

1. Дакументальная выстава «Новы год. На скрыжаванні часу»
2. Знаёмства з выставай работнікаў архіва
3. Знаёмства з выставай работнікаў архіва
4. Архіўныя дакументы на выставе
5. Архіўныя дакументы на выставе
6. Унікальныя дакументы на выставе
7. Газетная калекцыя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
8. Газетная калекцыя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь