Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

30 снежня 2024 года ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» кіраўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці і Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў і Ірына Жынева сумесна з прафсаюзным актывам гэтых устаноў Святланай Прымаковай, Вольгай Шуроўскай і Златай Курзавай наведалі Гомельскі раённы сацыяльна-прававы цэнтр.

Да дабрачыннай акцыі далучыўся прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі ад Гомельскай вобласці Ўладзімір Фралоў. Актывісты павіншавалі педагагічны калектыў і выхаванцаў цэнтра з надыходзячымі навагоднімі святамі, пажадалі ўсім моцнага здароўя, выканання Калядных жаданняў, святочнага настрою і ўручылі салодкія падарункі. Дзеці з задавальненнем фатаграфаваліся і расказвалі вершы.

 

1. Кіраўнікі архіваў, прафактыў і прадстаўнік Камуністычнай партыі Гомельшчыны з падарункамі для дзяцей Гомельскага раённага сацыяльна-прававога цэнтра
2. Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Ю.Шастапалаў віншуе выхаванцаў цэнтра
3. Калектыў выхаванцаў сацыяльна-прававога цэнтра
4. Удзельнікі мерапрыемства