Навагодняя выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні самага чароўнага свята нашай краіны ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава, падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

На выставе можна ўбачыць, як адзначалі Новы год у розныя гады: навагоднія віншаванні старшыні Вярхоўнага Савета СССР М.І.Калініна ў 1943 годзе; пейзажы партызанскага лагера ў далёкім 1944 г.; мерапрыемствы па падрыхтоўцы да правядзення першай зімовай спартакіяды народаў СССР у снежні 1962 г.; тэатральныя прэм’еры і спектаклі для дзяцей у дні зімовых канікул; падборкі газет, якія асвятляюць удзел Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў дабрачынных навагодніх святах.

Выстава дае магчымасць здзейсніць святочнае падарожжа ў часе.

 

1. Навагодняя выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
2. Архіўныя дакументы на выставе
3. Архіўныя дакументы на выставе
4. Навагодняя выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
5. Архіўныя дакументы на выставе ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
6. Архіўныя дакументы на выставе ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь