Навагодняе віншаванне Дзеда Мароза дзецям работнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы

Напярэдадні навагодняга свята ЗДА ў г.Рэчыцы падрыхтаваў чарадзейную казку для дзяцей сваіх работнікаў-членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Дамоў да рабят прыйшоў Дзядуля Мароз. У іх адрас гучалі цёплыя словы пажаданняў моцнага здароўя, поспехаў і добрага святочнага настрою. Кожнае дзіця атрымала прыемны падарунак з мяшка добрага чараўніка.

На фота: Дзеці работнікаў Рэчыцкага дзяржархіва ў час сустрэчы з Дзедам Марозам