«Лявоніха» Купалаўскай сцэны»: да 105-годдзя з дня нараджэння Галіны Кліменцьеўны Макаравай – беларускай актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі БССР, народнай артысткі СССР (фотадакументы з фондаў БДАКФФД)


27 снежня 2024 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Галіны Кліменцьеўны Макаравай – беларускай актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі БССР, народнай артысткі СССР.

На YouTube-канале БДАКФФД да 105-годдзя актрысы размешчаны промаролік да выставы.

Г.К.Макарава ўпершыню выйшла на сцэну Купалаўскага тэатра ў 1938 г. Першы поспех у тэатры да актрысы прыйшоў у 1954 г., вядомасць прынесла роля Марыі Кірылаўны ў спектаклі «Выбачайце, калі ласка!» па п’есе А.Я.Макаёнка. Пасля гэтага ў п’есах А.Я.Макаёнка яна грала вельмі часта, а ролю Лушкі ў спектаклі «Лявоніха на арбіце» драматург пісаў спецыяльна для яе. З 1958 г. Г.К.Макарава здымалася ў кіно. Яе першай зорнай роляй у кінематографе стала роля Аляксандры Мацвееўны Громавай у фільме Сяргея Мікаэляна «Удовы» ў 1976 г.

Цяпер у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 30 адзінак уліку фотадакументаў з 1948 па 1989 гг., каля 12 адзінак уліку кінадакументаў з 1961 па 1990 гг. і больш за 20 адзінак уліку фонадакументаў з 1951 па 1983 гг., звязаных з творчасцю Г.К.Макаравай.

Фотатэка прадстаўлена партрэтнымі здымкамі актрысы, а таксама фатаграфіямі, зробленымі падчас спектакляў. Кіначасопіс «Мастацтва Беларусі» змяшчае сюжэты аб выступленнях Г.К.Макаравай на сцэне Купалаўскага тэатра. Акрамя гэтага, убачыць актрысу на экране можна, праглядаючы дакументальныя фільмы «Купалаўцы», 1968 г., «Спяклі мы каравай», 1980 г., «Маё Палессе», 1981 г.«Першая сцэна», 1990 г.У 1983 г.рэжысёр В.А. Арлоў зняў аб ёй дакументальны фільм «Каралеў я не гуляла».

У фанатэцы архіва захоўваюцца запісы радыёспектакляў з удзелам актрысы, а таксама радыёперадача «Народная артыстка БССР Галіна Макарава», прысвечаная творчасці артысткі. Дата запісу 1979 г.

Творчы почырк Г.К.Макаравай не пераблытаеш ні з кім іншым. У п’есах і фільмах выявілася індывідуальнасць акторкі, яе шчодры невычэрпны талент – непаўторнасць, яе вонкавае аблічча не змяняецца: добры твар, рукі працаўніцы, спагадлівы, чулы погляд.

Галіна Кліменцьеўна Макарава памерла 28 верасня 1993 г. на сваёй дачы пад Мінскам ад спынення сэрца. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

 

1. 1-026573 Сцэна са спектакля «Глыбокія карані» Гоу і Д’Юса ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага тэатра ім. Янкі Купалы; артыстка Г.К.Макарава ў ролі Ганей (злева), народная артыстка БССР Л.І.Ржэцкая ў ролі Бэлы , 1948 г., г.Мінск, Фотатэка Грамадскага аб’яднання Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
2. 1-014379 Сцэна са спектакля «З народам» К. Крапівы ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага тэатра ім. Я. Купалы; у ролях: Марфа Пятроўна – артыстка Г.К.Макарава, Браніслава Адамаўна – заслужаная артыстка БССР Л.П. Шынка, 1948 г., г.Мінск, Фотатэка Грамадскага аб’яднання Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, І.Ароцкер
3. 4-1480 Артыстка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы Г.К.Макарава ў ролі гаспадыні зімовішча ў спектаклі «Таня» А.Арбузава, 1956 г., г.Мінск Фотатэка Грамадскага аб’яднання Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, І.Берлін
4. 2-2995 Сцэна са спектакля «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы; у ролях: Лушка – заслужаная артыстка БССР Г.К.Макарава, Лявон – народны артыст БССР З.Ф.Стомма 1961 г., г.Мінск, Фотатэка Грамадскага аб’яднання Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
5. 0-039238 Сцэна са спектакля «Канец – справе вянок» У. Шэкспіра ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Я.Купалы; у ролях: Дыяна – артыстка З.Зубкова, старая ўдава – заслужаная артыстка БССР Г.К.Макарава, Мар’яна – артыстка Б.Дакальская, 1961 г., г.Мінск, Фотатэка БТА, І.Ароцкер, Л.Апошняга
6. 1-009928 Сцэна са спектакля «У завіруху» паводле аднайменнай п’есы Л. Лявонава ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы; у ролях: Серпіён – заслужаны артыст БССР С.Ф.Хацкевіч, Лізавета – заслужаная артыстка БССР Г.К.Макарава 1966 г., г.Мінск, Фотатэка БТА, І.Ароцкер, Л.Апошняга
7. 0-108455 Г.К. Макарава, артыстка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы, народная артыстка БССР 1971г., г.Мінск, Калекцыянер В.Кітас
8. 1-013778 Сцэна са спектакля «Навальніца» паводле п’есы А.М. Астроўскага ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы; у ролях: Убогая – заслужаная артыстка СССР А.В.Рынкавіч, Кабанава – народная артыстка БССР Г.К. Макарава, 1975 г., г.Мінск, Фотатэка Грамадскага аб’яднання Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
9. E028087 Г.К.Макарава, беларуская актрыса, народная артыстка БССР, народная артыстка СССР, 1980 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА
10. 1-009778 Фрагменты тэлеперадачы «У гасцях у бабкі Маланьі» з удзелам актрысы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы, народнай артысткі БССР, народнай артысткі СССР Г.К.Макаравай, сакавік 1980 г., г.Мінск, Фотатэка БелАКС, В.Казлоў
11. 1-017962 Беларуская актрыса тэатра і кіно, народная артыстка БССР, народная артыстка СССР Г.К. Макарава ў ролі маці Веры і актрыса Н.Н.Харахорына ў ролі Веры на фотапробах да фільма «Белыя росы», /да 1983 г./, Фотатэка Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»
12. 0-129937 Сцэна са спектакля «Вечар» А. Дударава ў пастаноўцы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Я.Купалы; у ролях: Ганна – народны артыстка СССР Г.К. Макарава, Фядос «Мульцік» – народны артыст СССР В.П. Тарасаў, 18 красавіка 1984 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, В.Шуба
13. 1-022115 Рэжысёр, народны артыст БССР І.М.Дабралюбаў і актрыса, народная артыстка БССР, народная артыстка СССР Г.К.Макарава ў ролі Ганны падчас здымак мастацкага фільма «Восеньскія сны» /1986-1987 гг. БССР, Фотатэка Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»
14. E028086 Беларуская актрыса, народная артыстка БССР, народная артыстка СССР Г.К. Макарава падчас здымак фільма «Мама, я жывы!» рэжысёра І.М.Дабралюбава, 1989 г., Фотахроніка БелТА, В.Шуба, В.Вітчанка
15. 0-138098 Актрыса Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы, народная артыстка БССР, народная артыстка СССР Г.К.Макарава з унучкай Настай, 22 лістапада 1989 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, В.Шуба, В.Вітчанка