Калектыў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» выпраўляе на заслужаны адпачынак галоўнага бухгалтара
24 снежня 2024 года ў калектыве ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшло развітанне з галоўным бухгалтарам Свінцовай Ірынай Якаўлеўнай, якая працавала ва ўстанове 14 гадоў.
Дырэктар архіва Алена Набокава падзякавала Ірыну Якаўлеўну за добрасумленную і шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм і адказнасць, уручыла ёй падзяку і павіншавала з выхадам на заслужаны адпачынак. Бо пенсія – гэта цудоўная магчымасць заняцца тым на што пастаянна не хапала часу.
На фота: Калектыў архіва.