Кніжна-дакументальная выстава «Наш выбар – наша будучыня!»
24 снежня 2024 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адкрылі кніжна-дакументальную выставу «Наш выбар – наша будучыня!».
У 2025 г. у нашай краіне адбудзецца выключна важная і знакавая грамадска-палітычная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У цэнтральным раздзеле выставы, прысвечанай першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, НАРБ прадставіў дакументы, звязаныя з першымі выбарамі Прэзідэнта і станаўленнем выбарчай сістэмы ў суверэннай Беларусі.
Экспазіцыя знаёміць з актуальнымі выданнямі аб розных аспектах выбарчай сістэмы, выбарчым праве, палітычных працэсах, гісторыі выбараў Прэзідэнта ў нашай рэспубліцы, бягучым жыцці краіны.
Вынікі маючай адбыцца выбарчай кампаніі маюць ключавое значэнне для кожнага грамадзяніна, грамадства і дзяржавы ў цэлым. Важна ведаць і адзначаць зараз тыя важныя дасягненні, якія адбыліся за апошнія гады. Тэматычны раздзел «Краіна напярэдадні выбараў» прапаноўвае падборку выданняў пра сучаснае палітычнае, эканамічнае, культурнае становішча Беларусі, міжнароднае супрацоўніцтва і іншыя сферы. Рэспубліка Беларусь не толькі захавала, але і ўзбагаціла свой патэнцыял, абапіраючыся найперш на ўласныя інтэлектуальныя і вытворчыя рэсурсы, выкарыстоўваючы максімальна ўсе магчымыя знешнія крыніцы для развіцця.
Асноўныя палажэнні аб выбарах Прэзідэнта і парадку іх правядзення вызначаюцца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Гэтыя дакументы і шэраг іншых матэрыялаў, прысвечаных арганізацыйна-прававым пытанням падрыхтоўкі і правядзення выбараў, а таксама ў цэлым выбарчым тэхналогіям і кампаніям, можна пабачыць у раздзеле «Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь».
Удзел у выбарах – гэта праява актыўнай грамадзянскай пазіцыі і паказчык высокай палітычнай культуры чалавека. Прэзідэнцкія выбары прадвызначаюць будучыню нашай краіны на бліжэйшыя гады і накірункі яе далейшага развіцця.
![]() |
1. Банэр выставы |
![]() |
2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка на выставе «Наш выбар – наша будучыня!» |
![]() |
3. Выстава «Наш выбар – наша будучыня!» |
![]() |
4. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
5. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
6. Кніжна-дакументальная выстава |