24 снежня 2024 г. намеснік дырэктара БелНДІДАС выступіў з лекцыяй «Беларусь развіваецца, Беларусь адзіная» па запрашэнні Мінскай абласной натарыяльнай палаты

24 снежня 2024 г. намеснік дырэктара ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» па навуковай рабоце кандыдат філасофскіх навук, дацэнт С.С.Мішук выступіў з лекцыяй «Беларусь развіваецца, Беларусь адзіная» па запрашэнні Мінскай абласной натарыяльнай палаты. Былі зроблены акцэнты на аналізе працэсаў фарміравання незалежнай Беларусі, характарыстыцы дасягненняў і перспектыў развіцця рэспублікі ў эканамічнай, сацыяльнай, духоўнай галінах, значэнні інстытута прэзідэнцтва для забеспячэння ўстойлівага развіцця краіны і асабістай ролі А.Р.Лукашэнкі ў захаванні нацыянальнага адзінства і згоды ў Рэспубліцы Беларусь.

Работнікі Мінскай абласной натарыяльнай палаты выказалі ўдзячнасць С.С.Мішуку за глыбокае і ўсебаковае асвятленне ў лекцыі актуальных праблемных пытанняў.

 

1. Выступленне намесніка дырэктара БелНДІДАС па навуковай рабоце кандыдата філасофскіх навук, дацэнта С.С.Мішука
2. С.С.Мішук расказвае аб фарміраванні інстытута прэзідэнства ў Рэспубліцы Беларусь
3. С.С.Мішук раскрывае ролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў вырашэнні праблем, якія стаялі перад краінай у 90-я гады
4. С.С.Мішук характэрызуе сучаснае становішча Рэспублікі Беларусь
5. Слухачы выказваюць падзяку лектару